"Справядлівы": фільм пра палякаў, якія падчас вайны ратавалі габрэяў

Рэжысэр Міхал Шчэрбіца зняў фільм, заснаваны на рэальнай гісторыі яго сям'і.



961d9ffe_b6b0_4f55acf.jpg

Польскія сем’і, якія рызыкавалі жыццём, каб падчас Другой сусветнай вайны ратаваць дзіця з габрэйскай сям’і, сталі героямі заснаванага на рэальных падзеях мастацкага фільма “Справядлівы”.

Стужка ўвайшла ў кінапракат у Польшчы.

У фільме зняліся Яцак Брацяк, Альгерд Лукашэвіч, Мая Камароўска, Катажына Дамброўска. Гэта рэжысёрскі дэбют Міхала Шчэрбіцы, які некалькі гадоў таму напісаў сцэнар для фільма “Ружа” Войцеха Смажоўскага. Тады стужку крытыкі сустрэлі эйфарыяй.

Гераіня фільма, габрэйка Ганна, вяртаецца пасля Другой сусветнай вайны ў Польшчу, каб узгадаць мінулае. У 1942 годзе яна страціла бацькоў. Яе саму ад смерці выратавалі польскія сем’і. Вяртанне ў месцы, дзе Ганна правяла трагічнае дзяцінства, стала для яе вяртаннем ў самыя складаныя і важныя дні яе жыцця.

Як распавёў Шчэрбіца, на напісанне сцэнару яго натхніла гісторыя яго сям’і і знаёмых. Гэта адбылося падчас Другой сусветнай вайны. Маці Шчэрбіцы, Анастасія, выратавала дзіця з габрэйскай сям’і, за што Ізраіль даў ёй званне “Праведнік народаў свету”.

Сумленны ўчынак павінен быць нечым звычайным, а не фантастыкай. Гэта вынікае з сумленнасці, з таго, што нехта хрысціянін, з этыкі. Трэба ўмець павесці сябе сумленна нягледзячы на абставіны и пагрозы,  гаворыць рэжысёр стужкі Міхал Шчэрбіца.

www.radyjo.net