Сыравіна для Colgate, Nestlé, Procter&Gamble здабываецца пры эксплуатацыі дзіцячай працы?

Прадукцыя вядомых у свеце кампаній па вытворчасці харчовых і бытавых тавараў ўтрымлівае пальмавы алей, выраб якога суправаджаецца катастрафічнымі парушэннямі правоў чалавека.

Вытворчасць пальмавага алею ў Інданезіі. Фота Amnesty International/Watchdoc

Вытворчасць пальмавага алею ў Інданезіі. Фота Amnesty International/Watchdoc

У яго вытворчасць ўцягнутыя ў тым ліку дзеці ва ўзросце ад васьмі гадоў, якія працуюць у небяспечных умовах, абвясціла Amnesty International у сваім дакладзе, апублікаваным 30 лістапада.
У дакладзе «Гучны скандал з пальмавым алеем: вядомыя кампаніі хаваюць парушэння правоў працоўных» даследуецца сітуацыя на плантацыях алейных пальмаў ў Інданэзіі пад кіраваннем найбуйнейшага ў свеце вытворцы пальмавага алею, сінгапурскай аграпрамысловай кампаніі Wilmar. Яна з'яўляецца пастаўшчыком пальмавага алею для дзевяці найбуйнейшых фірмаў: AFAMSA,ADM, Colgate-Palmolive, Elevance, Kellog's, Nestlé, Procter & Gamble, Reckitt Benckiser і Unilever.
«Кампаніі заплюшчваюць вочы на ​​тое, што вытворцы сыравіны эксплуатуюць працоўных. Нягледзячы на абяцанні, якія раздаюцца спажыўцам, што эксплуатацыя пры вытворчасці  пальмавага алею не дапускаецца, буйныя брэнды працягваюць здабываць прыбытак ад жахлівых злоўжыванняў. Вынікі нашага даследавання змогуць шакаваць любога спажыўца, які думае, што робіць «этычны выбар» у супермаркеце пры куплі прадуктаў з этыкеткай аб адпаведнасці пальмавага алею нормам устойлівай вытворчасці», — заявіла Мегна Абрахам, старэйшы даследчык Amnesty International.
«Такія карпаратыўныя гіганты, як Colgate, Nestlé і Unilever, запэўніваюць пакупнікоў, што ў іх прадуктах змяшчаецца «пальмавы алей ад адказнага вытворцы», але вынікі нашага даследавання паказваюць, што гэты пальмавы алей такім не з'яўляецца. Пальмавы алей, які выраблена з выкарыстаннем дзіцячай і прымусовай працы, ніяк не можа быць выраблены «адказна». Злоўжыванні, выяўленыя ў працэсе вытворчасці пальмавага алею Wilmar, не з'яўляюцца адзінкавымі выпадкамі, а носяць сістэматычны характар ​​і з'яўляюцца прадказальным вынікам таго, як Wilmar вядзе свой бізнэс», —  заявіла Абрахам.
«Ёсць нешта няправільнае ў тым, што дзевяць кампаній, чый сукупны даход у 2015 годзе перавысіў 325 мільярдаў даляраў, не могуць нічога зрабіць з жахлівым абыходжаннем з рабочымі, якія зарабляюць драбязу  на пальмавых плантацыях», — дадала Абрахам.
Amnesty International аб'яўляе аб пачатку кампаніі, накіраванай на фірмы-вытворцы, мэта якой — паставіць у вядомасць канчатковага спажыўца пра тое, што ў такіх папулярных таварах, як марозіва Magnum, зубная паста Colgate, касметыка Dove, супы Knorr, шакалад KitKat, шампуні Pantene і мыйныя сродкі Ariel, выкарыстоўваецца інданезійскі пальмавы алей вытворчасці Wilmar.