Тайвань. Зарэгістраваная камуністычная партыя

Камуністычная партыя Тайваню атрымала афіцыйнае пасведчанне аб рэгістрацыі за подпісам дырэктара МУС. Дзейнасць камуністаў была забароненая на востраве яшчэ з часоў Чан Кайшы. Мясцовыя прыхільнікі ідэй Маркса і Леніна неаднаразова спрабавалі легалізавацца, аднак беспаспяхова. Акрамя апошняга разу. Хаця не абышлося без кур’ёзаў. У 2000 годзе прэзідэнт Чэнь Шуйбянь, які пачаў дыялог з КНР, заявіў, што камуністы могуць дзейнічаць легальна. Тыя хуценька сабраліся, аднак міністр унутраных спраў адмовіўся выдаць патрэбны дакумент аб рэгістрацыі іх партыі.

Камуністычная партыя Тайваню атрымала афіцыйнае пасведчанне аб рэгістрацыі за подпісам дырэктара МУС. Дзейнасць камуністаў была забароненая на востраве яшчэ з часоў Чан Кайшы. Мясцовыя прыхільнікі ідэй Маркса і Леніна неаднаразова спрабавалі легалізавацца, аднак беспаспяхова. Акрамя апошняга разу. Хаця не абышлося без кур’ёзаў. У 2000 годзе прэзідэнт Чэнь Шуйбянь, які пачаў дыялог з КНР, заявіў, што камуністы могуць дзейнічаць легальна. Тыя хуценька сабраліся, аднак міністр унутраных спраў адмовіўся выдаць патрэбны дакумент аб рэгістрацыі іх партыі. Камуністы ў адказ пайшлі па судовых інстанцыях. І ў выніку перамаглі: у мінулым годзе Вышэйшы суд даў згоду на легальную дзейнасць камуністаў. МУС было вымушана падпарадкавацца. Цікава, што камуністы Тайваню ўпарта кажуць, нібыта яны не маюць ніякіх кантактаў з камуністычным Пекінам.
Па матэрыялах «Lewiсa» (Польшча)