У аргкамітэце Алімпіяды не выключылі адмены Алімпійскіх гульняў

У аргкамітэце Алімпіяды не выключаюць адмены Алімпійскіх гульняў у выпадку рэзкага павелічэння колькасці выпадкаў захворвання COVID-19. Пра гэта заявіў кіраўнік аргкамітэта Ташыра Муто.


Муто сказаў, што будзе сачыць за колькасцю заражаных і пры неабходнасці звяжацца з іншымі арганізатарамі. Па яго словах, «мы працягнем абмеркаванне, калі колькасць выпадкаў ўзрасце» і «пакуль колькасць выпадкаў каронавіруса можа павялічвацца або памяншацца, таму мы будзем думаць, што рабіць, калі сітуацыя ўзнікне», — піша zerkalo.io са спасылкай на Reuters.

Прадстаўнік арганізатараў пазней сказаў, што яны «на ўсе 100% сканцэнтраваліся на правядзенні паспяховых гульняў».

Толькі за апошнія суткі на Алімпійскіх гульнях у Токіа зафіксавана дзесяць выпадкаў заражэння каронавірусам, адзін з іх — у спартсмена. Усяго ж з 1 ліпеня ў Токіа выяўлены 81 выпадак заражэння сярод замежнікаў і японцаў, якія маюць дачыненне да правядзення Гульняў.

Алімпійскія Гульні ў Токіа (Японія) павінны былі адбыцца з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, але іх перанеслі на 2021 год з-за пандэміі каронавіруса — нягледзячы на ўсе падрыхтоўкі.

Старт Алімпійскіх Гульняў анансаваны на 23 ліпеня.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: