У Кіеве адбылося пахаванне кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова

З моманту смерці Шышова прайшло 55 дзён.

Віталь Шышоў

Віталь Шышоў

Былога кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова, якога знайшлі мёртвым у Кіеве на пачатку жніўня, нарэшце пахавалі.
З моманту смерці Шышова прайшло 55 дзён.
На пахаванні прысутнічалі толькі самыя блізкія людзі Віталя. Труну накрылі БЧБ-сцягам. А праз тыдзень па Віталю Шышову плануецца правесці адкрытую памінальную службу.