У Кіеве прайшла акцыя ў памяць Мікіты Крыўцова

31 ліпеня Мікіта Крыўцоў нарадзіўся.

31 ліпеня — дзень нараджэння героя Беларусі Мікіты Крыўцова. Яму магло б споўніцца 29 гадоў.
У гэты дзень каля амбасады Беларусі ў Кіеве прайшла акцыя ў яго памяць.
Мікіта Крыўцоў — беларускі футбольны фанат, загінулы ўдзельнік акцыяў пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году.
Прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый на выбарах. 9 жніўня стаяў перад шэрагам АМАПу з бела-чырвона-белым сцягам на плошчы ў Маладзечне. 10 жніўня Мікіта казаў, што быў у Мінску, дзе ледзьве не трапіўся АМАПу на Нямізе.
Знік 12 жніўня. Раніцай гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў Стан пад Мінскам. Паводле геалакацыі ягонага тэлефону Мікіта ў дзень свайго знікнення мог быць у шпіталі альбо ў міліцыі.
Увечары 22 жніўня вартаўнік дачнага кааператыву знайшоў цела Мікіты ў лесе на вуліцы Парніковай у Мінску. Ён выклікаў міліцыю і зрабіў фота. На фотаздымку бачна, што Мікіта стаіць на зямлі, такім чынам, назіральнікі сумняюцца ў тым, што ён скончыў жыццё самагубствам. Паводле вартаўніка твару ў Мікіты фактычна не было, але зубы засталіся цэлыя. Бацькам адмовіліся паказваць цела для апазнання.