У Літве прапануюць павялічыць максімальнае пакаранне за арганізацыю нелегальнай міграцыі

Зараз за гэта пагражае 10 гадоў турмы.

7766554.jpg

У Літве прапануюць павялічыць максімальнае пакаранне за арганізацыю нелегальнай міграцыі з 10 да 20 гадоў турмы.
Такі законапраект прапанаваў сябра Сойму Літвы Лінас Іонаускас. На яго думку, павелічэнне максімальнага пакарання стане «выразным сігналам таго, што Літва не пацерпіць шкодных для дзяржавы дзеянняў».
Нагадаем, літоўскія памежнікі штодня затрымліваюць на беларуска-літоўскай мяжы нелегальных мігрантаў, а на выходных затрымалі 4 чалавекі за арганізацыю нелегальнай міграцыі ў краіну.