У Літве ў лагеры для ўцекачоў памёр 11-гадовы хлопчык

Мігранты трапілі ў Літву з тэрыторыі Беларусі.

Цэнтр для ўцекачоў у Рукле

Цэнтр для ўцекачоў у Рукле

У Літве памёр 11-гадовы хлопчык, які разам з бацькам жыў у цэнтры для ўцекачоў.
Сям'я перайшла беларуска-літоўскую мяжу 6 жніўня. Літоўскія памежнікі прынялі іх, бо на руках у бацькі было дзіця з інваліднасцю. Хлопчык быў паралізаваны, пакутаваў ад эпілепсіі і іншых захворванняў. Па словах бацькі, цяжкія дыягназы сталі вынікам траўмы галавы, атрыманай на радзіме год таму.
Раніцай 26 верасня хлопчыку стала цяжка дыхаць. «Хуткая дапамога» паспела давезці яго да лякарні, але выратаваць яго дактары не змаглі.
У цэнтры для ўцекачоў «Рукла», дзе адбылася трагедыя, другі дзень працягваюцца беспарадкі. Але, па словах міністра ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайтэ, яны не звязаныя са смерцю хлопчыка, бо пачаліся раней.