У Літве затрымалі беларускіх кантрабандыстаў з доказамі злачынства

У пятніцу, 8 кастрычніка, літоўскія памежнікі заўважылі ў Каўнасе двух падазроных мужчын, якія выгружалі нейкія спакаваныя ў поліэтылен прадметы з грузавога цягніка і пераносілі іх у легкавыя аўтамабілі, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

Фота: pasienis.lt

Фота: pasienis.lt

Аказалася, што мужчыны — грамадзяне Беларусі 36 і 37 гадоў, якія легальна знаходзяцца ў Літве па выдадзеных Польшчай шэнгенскіх візах. Выгружалі яны скрынкі, у якіх знаходзілася 10,5 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт NZ Gold Super Slims, Rothmans і Fest. Кошт тавару ацэньваецца ў больш за 37 тысяч еўра (разам з падаткамі).

Фота: pasienis.lt

Фота: pasienis.lt

Распачатае расследаванне. Цыгарэты і аўтамабілі Volkswagen Passat і Skoda Octavia канфіскаваныя і дастаўленыя на памежную заставу. Беларусы арыштаваныя на два месяцы. Ім пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Фота: pasienis.lt

Фота: pasienis.lt


reform.by