У Парыжы новыя сутыкненні паліцыі і «жоўтых камізэлек»

У Парыжы ў суботу зноў адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і так званымі "жоўтымі камізэлькамі" — удзельнікамі дэманстрацый супраць павышэння падатку на дызельнае паліва.

3354cc20_78d1_4bf3_8dfb_e97c29e3b334_w1023_r1_s.jpg


У раёне Трыўмфальнай аркі паліцыя ўжыла слёзатачывы газ і вадамёт супраць агрэсіўна настроеных маніфестантаў, частка якіх спрабуе прарвацца на Елісейскія палі і будуе барыкады, паведамляе svoboda.org.

Кіраўнік МУС Францыі Крыстоф Кастанер абвінавачвае ў беспарадках радыкальных левых і правых актывістаў. Ён сцвярджае, што ў дэманстрацыях удзельнічае 1500 "падбухторшчыкаў", а мірных пратэстуючых значна менш. Паведамляецца аб затрыманні каля 60 чалавек.
Дэманстрацыі супраць павышэння падатку працягваюцца па ўсёй Францыі ўжо некалькі тыдняў. Па дадзеных уладаў, колькасць іх удзельнікаў ідзе на змяншэнне, аднак у Парыжы сутыкненні з паліцыяй адбываюцца ўжо другую суботу запар. У мінулую суботу былі затрыманыя больш за 100 чалавек. Кастанер раніцай у суботу асабіста пабываў на Елісейскіх палях і пагутарыў з паліцэйскімі, запэўніўшы іх у поўнай падтрымцы.