У Польшчы знік былы беларускі студэнт

У Кракаве знік беларус Дзяніс Янкоўскі, ён быў сярод арганізатараў пратэсту студэнтаў БНТУ.

46be0000_0aff_0242_1bb7_08d98fc27a67_w1597_n_r1_st.jpg

Як паведамляе фэйсбук-суполка «Беларусы ў Варшаве», апошні раз хлопец быў на сувязі 7 кастрычніка, з таго моманту з сябрамі і сям'ёй на сувязь не выходзіў, тэлефон выключаны.
Янкоўскі Дзяніс Яўгенавіч, нарадзіўся 9 ліпеня 2002 года (19 гадоў), рост каля 192, вага каля 60кг. Студэнт Эканамічнага Універсітэта ў Кракаве (1 курс, Doradztwo Inwestycyjno-Gospodarcze), вучыцца па праграме Кастуся Каліноўскага.
Блізкія шукаюць любую інфармацыю пра яго апошняе месцазнаходжанне і кантактах.
Кантакт: @kris_minsk