У Расіі расследавальніцкую супольнасць Bellingcat прызналі «замежным агентам»

У расійскі рэестр «СМІ — замежных агентаў» унеслі яшчэ дзевяць чалавек і тры арганізацыі, у тым ліку расследавальніцкі праект Bellingcat.

billims.jpg

Усяго з пачатку года ў гэты спіс патрапілі 68 новых арганізацый і фізічных асоб.
Інтэрнэт-выданне Bellingcat праславілася дзякуючы сваім журналісцкім расследаванням, для якіх выкарыстоўваецца інфармацыя з адкрытых крыніц. У Расіі група Bellingcat супрацоўнічае з выданнем The Insider (таксама ўнесена ў рэестр замежных агентаў), што публікуе журналісцкія расследаванні. Разам яны выпускалі матэрыялы пра крушэнне малазійскага "Боінга" над Данбасам і магчымую датычнасць Расіі да авіякатастрофы, а таксама расследаванни аб атручэнні апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Замежны агент у Расіі — асоба, якая з пункту гледжання расійскай дзяржавы атрымлiвае фінансаванне з-за мяжы і ўдзельнічае ў палітычнай дзейнасці, распаўсюдзе звестак як сродак масавай інфармацыі або зборы ваенна-тэхнічных звестак.
У расійскі спіс «СМІ — замежных агентаў» уключаны шэраг выданняў, якія выступаюць з крытыкай афіцыйных уладаў у Расіі.