У Растоўскай вобласці выбаршчыкам, якія прыехалі з ДНР і ЛНР, выдалі расійскія пашпарты проста перад галасаваннем

У Растоўскай вобласці некаторым выбаршчыкам, якія прыехалі галасаваць з самаабвешчаных ДНР і ЛНР, выдалі расійскія пашпарты проста перад участкам. Пра гэта паведамляе «Дождж».

18232603_303.jpg

Як распавёў карэспандэнту тэлеканала адзін з выбаршчыкаў, ён атрымаў пашпарт па прыездзе ў Мацвеева-Курганскім сельскім паселішчы. Мужчына адзначыў, што вельмі рады, што ў яго ёсць магчымасць прагаласаваць.
«Каўказскі вузел», у сваю чаргу, піша, што 17 верасня расійскія пашпарты атрымалі адразу блізу 400 жыхароў самаабвешчаных рэспублік Данбаса. Адразу пасля гэтага іх на аўтобусах павезлі на выбарчыя ўчасткі ў Растоўскай вобласці.
Кіраўнік ДНР Дзяніс Пушылін 15 верасня заявіў, што ўлады самаабвешчанай рэспублікі арганізуюць 825 аўтобусных і 12 чыгуначных рэйсаў у Растоўскую вобласць, каб жыхары ДНР з расійскімі пашпартамі змаглі прагаласаваць.
Жыхарам ДНР і ЛНР, якія з'яўляюцца грамадзянамі РФ, таксама дазволена галасаваць на партале дзяржпаслуг.
Усяго па стане на ліпень 2021 года грамадзянства РФ атрымалі больш 600 тысяч жыхароў непрызнаных рэспублік.
Паводле meduza.io