Украіна з 5 жніўня ўводзіць абавязковую самаізаляцыю для ўсіх, хто ўязджае ў краіну

Украіна з 5 жніўня змяняе правілы ўезду ў краіну ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса. Самаізаляцыя становіцца абавязковай для ўсіх хто ўязджае ў краіну, — як грамадзян Украіны, так і замежнікаў.

news_20201219_085049_1608360649.jpg


Але захоўваюцца раней дзеючыя выключэнні для шэрагу катэгорый грамадзян, паведамляе REFORM.by.

Устаноўлены наступныя тэрміны самаізаляцыі:

10 дзён для замежнікаў і ўкраінцаў (пачынаецца праз 72 гадзіны пасля перасячэння мяжы, пад кантролем прыкладання «Вдома»);

14 дзён для асоб, якія прыбылі з Расіі ці Індыі, калі яны знаходзіліся там даўжэй тыдня на працягу апошніх 14 дзён (пачынаецца з моманту перасячэння мяжы).

Для ўезду ва Украіну, як і раней, трэба будзе прадставіць страхавы поліс, які пакрывае ўвесь перыяд знаходжання ў краіне, а таксама сертыфікат аб вакцынацыі, або адмоўны тэст (ПЦР / экспрэс тэст) на каронавірус, зроблены не больш, чым за 72 гадзіны да перасячэння мяжы. Перасячэнне мяжы таксама магчыма толькі з устаноўленым і актываваным дадаткам «Вдома». У выпадку немагчымасці ўсталяваць прыкладанне, адмовы ад яго ўстаноўкі памежнікі могуць адмовіць ва ўездзе.

Самаізаляцыя ў сувязі з перасячэннем мяжы не ўжываецца, альбо адмяняецца ў выпадку атрымання негатыўнага выніку тэсту на COVID-19 метадам ПЦР або экспрэс-тэсту, які праведзены пасля перасячэння мяжы. Дадзеная норма не тычыцца тых, хто трапляе пад самаізаляцыю ў сувязі з прыездам з Расіі і Індыі.