Украіна. Парашэнку просяць звольніць амбасадара Украіны ў Беларусі (відэа)

З адпаведным зваротам да прэзідэнта Украіны звярнуўся дэпутат Вярхоўнай Рады Ігар Гузь.

Супраць амбасадара Украіны ў Беларусі Махаіла Ежэля яшчэ ў жніўні 2014 года Генеральная Пракуратура Украіны узбудзіла шэраг крымінальных спраў за актыўны ўдзел у знішчэнні тылавога забеспячэння ўкраінскай арміі. Акрамя таго, Ежаль быў прызначаны Віктарам Януковічам надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь 3 красавіка 2013 года. Да гэтага ён быў дарадцам Януковіча, калі той быў прэм'ер-міністрам і прэзідэнтам Украіны. Па меркаванні дэпутата “праз год пасля перамогі Майдана нельга дапусціць, каб людзі з каманды Януковіча і ў далейшым працягвалі прадстаўляць нашу краіну на міжнароднай арэне”.

Як адзначыў у сваім звароце Ігар Гузь, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь не ў поўным аб'ёме ажыццяўляецца адстойванне нацыянальных інтарэсаў Украіны і абарону правоў этнічных ўкраінцаў.

Таксама па гэтаму пытанню 20 сакавіка Ігар Гузь падчас Дня Ураду ў Вярхоўнай радзе звярнуўся да першага намесніка міністра замежных спраў Наталлі Галібарэнка.

Прэс-служба Цэнтра дэмакратыі “Новая Еўропа”