Ва Украіне забаранілі фільм з удзелам Зяленскага ў галоўнай ролі

Дзяржкіно Украіны ўнесла ў чорны спіс фільм "Восем першых спатканняў" вытворчасці "Квартала 95".

Фота inter.ua

Фота inter.ua


У 2019 годзе ў спіс фільмаў, забароненых да паказу на тэрыторі Украіны, трапілі пяць стужак, паведамляе Інтэрфакс-Украіна. Сярод іх — фільм "Восем першых спатканняў", зняты ў 2012 годзе. Падставай для забароны стала тое, што ў ім здымаецца расійская актрыса Кацярына Варнава, якая ўваходзіць у спіс асобаў, што ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны. Адным з прадзюсараў і сцэнарыстаў гэтага фільма з'яўляецца сённяшні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі. Ён таксама грае галоўную ролю ў стужцы. Пастаноўкай фільма займалася студыя Квартал 95. Пры бюджэце 2,3 мільёна долараў, агульны касавы збор фільма склаў 9,1 мільёна долараў.  
У 2017 годзе Кацярыне Варнаве забаранілі ўезд ва Украіну на 5 гадоў з-за выступленняў у акупаваным Расіяй Крыме. У сакавіку 2019 года яна была ўнесены ў «чорны спіс» Міністэрства культуры Украіны.
Акрамя таго, у спіс забароненых для паказу стужак уключаны фільм "Мачэтэ" — праз тое, што ў ім здымаецца акцёр Стывен Сігал, і "Скандалісты" Цімпельбаха — за Жэрара Дэпардзье.