За мінулыя суткі на мяжы Літвы з Беларуссю затрымалі 144 нелегальных мігранта

Плынь мігрантаў не змяншаецца.

photo_2021_08_01_11_17_25.jpg

За мінулыя суткі на мяжы Літвы з Беларуссю затрымалі 144 нелегальных мігранта, перадае Delfi.
Днём раней на мяжы былі затрыманыя 117 нелегальных мігрантаў. Больш за ўсё іншаземцаў, якія незаконна перасеклі мяжу, было затрымана 27 ліпеня - 171 чалавек.
Усяго ў гэтым годзе затрыманыя 3545 замежнікаў, што ў 40 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год.