Зяленскі распарадзіўся забяспечыць дадатковую абарону беларускім палітэмігрантам

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распарадзіўся, звяртаючыся да СБУ і МУС краіны, вывучыць усе рызыкі і забяспечыць дадатковую абарону беларусам, якія пакінулі радзіму ў сувязі з палітычнай і грамадскай дзейнасцю.

1352574747dae12c2ca04747a8902b9e_1618944517.jpeg


«Кожны беларус, які можа стаць мэтай для злачынцаў у сувязі са сваёй публічнай палітычнай пазіцыяй, павінен атрымаць спецыяльную і надзейную абарону. СБУ і МУС павінны выпрацаваць выразны алгарытм ацэнкі магчымых рызык, а таксама сістэму адказаў на гэтыя рызыкі, каб выключыць любую пагрозу для людзей», — цытуе Зяленскага REFORM.by са спасылкай на яго прэс-службу.

Ужо вызначаны спіс беларускіх грамадзян, у дачыненні да якіх праводзіцца ацэнка рызык, а таксама робяцца захады па дадатковым суправаджэнні іх знаходжання на тэрыторыі Украіны.

Рашэнне было прынята ў сувязі з атрыманнем інфармацыі пра магчымыя пагрозы для шэрагу беларускіх актывістаў, а таксама трагічнай гібеллю Віталя Шышова. Офіс прэзідэнта Украіны таксама падкрэсліў, што Зяленскі чакае ўсебаковага расследавання абставінаў гібелі Шышова.