ЗША прыцягнуць беларускую ўладу да адказнасці за закрыццё мяжы з Украінай

Улады Беларусі, зачыняючы мяжу з Украінай, спрабуюць адцягнуць увагу ад парушэння правоў чалавека ў рэспубліцы, паведамляе Reuters са спасылкай на сваю крыніцу ва ўрадзе ЗША.
«Мы працягнем стаяць на баку беларускага народа і прыцягваць рэжым да адказнасці», — пракаментаваў міжнароднаму агенцтву высокапастаўлены чыноўнік ва ўрадзе ЗША.

Аднак, прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі пад час брыфінгу не дала прамога адказу на пытанне аб рэакцыі Злучаных Штатаў на заяву Беларусі.

Нагадаем, што Міністэрства замежных спраў Украіны абвінаваціла Беларусь у непавазе дэмакратычных каштоўнасцяў пасля выхаду краіны з праграмы Еўрапейскага саюза (ЕС) «Усходняе партнёрства». Пасля гэтага, 2 ліпеня, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мяжа з Украінай цалкам перакрываецца. Такое даручэнне ён даў памежным войскам. Нібыта адтуль у нашу краіну паступае шмат зброі.


Еўрарадыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: